6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых пасля землетрасення на японскім востраве Хакайда ўзрасла да 8, без вестак прапалі 32 чалавекі, паведамляе газета The Telegraph.
Раней паведамлялася пра двух загінулых.
Моцнае землетрасенне адбылося на Хакайда ў ноч на 6 верасня. Яго эпіцэнтр знаходзіўся ў акрузе Ібуры. Магнітуда склала 6,7. Землетрасенне выклікала апоўзні і прывяло да маштабнага адключэння электраэнергіі. Мільёны дамоў, а таксама будынак аэрапорта засталіся без электрычнасці. На востраве Хакайда быў цалкам спынены рух паяздоў.
Выратавальныя службы займаюцца ліквідацыяй наступстваў землетрасення.-0-