Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 ліпеня 2021, 15:16

Колькасць загінулых ад паводак і апоўзняў у Індыі павялічылася да 157

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых ад паводак і апоўзняў у Індыі, выкліканых моцнымі мусоннымі дажджамі, павялічылася да 157, без вестак прапалі больш за 100 чалавек, паведамляе SBS News.

У штаце Махараштра загінулі 149 чалавек, у тым ліку больш за 40 у выніку вялікага апоўзня, што абрушыўся на вёску Таліе прыкладна за 250 км на паўднёвы ўсход ад Мумбаі. Яшчэ 8 чалавек з COVID-19 памерлі ў бальніцы пасля адключэння сілкавання апаратаў ШВЛ, калі прапала электрычнасць.

Раней паведамлялася аб 129 загінулых.

Амаль 230 тыс. чалавек былі эвакуіраваны. Спецыялісты адзначаюць, такія моцныя мусонныя дажджы адзначаны ў штаце ўпершыню за 40 гадоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі