Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 студзеня 2020, 09:00

Колькасць загінулых ад новага тыпу каранавіруса ў Кітаі павялічылася да 26

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых ад новага тыпу каранавіруса ў Кітаі павялічылася да 26, колькасць людзей, якія ім заразіліся, - да 849 чалавек, паведамляе ТАСС.

Два выпадкі са смяротным зыходам зафіксаваны за межамі першапачатковага рэгіёна распаўсюджвання захворвання - адзін у правінцыі Хэбэй і яшчэ адзін у горадзе Суйхуа (паўночна-ўсходняя правінцыя Хэйлунцзян).

На сёння стан 177 пацыентаў ацэньваецца як цяжкі, 34 чалавекі вылечаны і пакінулі ўжо медыцынскія ўстановы. Таксама зарэгістраваны 1072 мяркуемыя выпадкі захворвання.

21 студзеня ўлады Уханя ўвялі забарону на масавы выязны турызм і зрабілі больш строгім кантроль над пасажырапатокам, а 23 студзеня ўвялі часовую забарону для жыхароў Уханя і Хуангана пакідаць гарады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі