Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 сакавіка 2020, 09:00

Колькасць выпадкаў заражэння каранавірусам вырасла да 95,3 тыс.

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць выпадкаў заражэння каранавірусам COVID-19 вырасла да 95 333, у тым ліку за апошнія суткі колькасць заражаных павялічылася на 2241, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыйны бюлетэнь СААЗ.

За мінулыя суткі выпадкі каранавіруса зафіксаваны ў Босніі і Герцагавіне, Гібралтары, Венгрыі, Славеніі і Палесціне. У цэлым заражаныя ёсць у 85 краінах.

У Кітаі каранавірус знойдзены ў 80 565 людзей (143 новыя выпадкі), памерлі 3015 чалавек (31 смерць за апошнія суткі). За межамі Кітая COVID-19 пацверджаны ў 14768 выпадках (плюс 2098 за суткі), памерлі 267 чалавек.

Генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Гебрэесус падкрэсліў важнасць комплекснага падыходу да змякчэння ўздзеяння COVID-19. На думку СААЗ, ключом да спынення перадачы каранавіруса з'яўляюцца навучанне насельніцтва, пашырэнне эпіднагляду, догляд пацыентаў і ўмацаванне сістэмы гатоўнасці да віруса.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі