Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 лютага 2022, 10:58

Колькасць выпадкаў заражэння каранавірусам у свеце перавысіла 400 млн

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць зарэгістраваных у свеце выпадкаў заражэння каранавірусам з пачатку пандэміі перавысіла 400 млн, сведчаць даныя амерыканскага ўніверсітэта Джонса Хопкінса, які вядзе падлікі на аснове інфармацыі міжнародных арганізацый, федэральных і мясцовых улад, паведамляе ТАСС.

Згодна з абноўленай у аўторак інфармацыяй, усяго ў свеце зафіксаваны 400 244 031 выпадак інфіцыравання каранавірусам, ад наступстваў выкліканага вірусам захворвання памерлі 5 761 208 чалавек.

Паводле даных універсітэта, адзнака 300 млн выпадкаў заражэння каранавірусам была пераадолена крыху больш за месяц таму - 7 студзеня. Больш за ўсё выяўленых выпадкаў інфіцыравання за апошні месяц прыпадае на ЗША (15 149 517), следам ідзе Францыя (8 623 947), на трэцім месцы знаходзіцца Індыя (6 463 821).

У Расіі, паводле даных федэральнага аператыўнага штаба па барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй, зарэгістравана 13 147 666 выпадкаў заражэння, памёр 336 721 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі