Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
31 сакавіка 2020, 14:07

Колькасць выпадкаў заражэння каранавірусам у Расіі перавысіла 2 тыс.

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць заражаных новай каранавіруснай інфекцыяй у Расіі павялічылася за суткі на 500 і цяпер складае 2337 чалавек, паведамляе ТАСС са спасылкай на аператыўны штаб па барацьбе з распаўсюджваннем COVID-19.

"У Расійскай Федэрацыі на сённяшні дзень зарэгістравана 2337 выпадкаў каранавіруснай інфекцыі ў 73 рэгіёнах. За суткі выпісаны па выздараўленні 55 чалавек. За ўвесь перыяд выпісаны 121 чалавек. За суткі зафіксавана восем смяротных выпадкаў. За ўвесь перыяд зафіксавана 17 смяротных выпадкаў", - гаворыцца ў паведамленні штаба.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі