Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 мая 2020, 11:14

Колькасць выпадкаў заражэння COVID-19 у Расіі за суткі вырасла на 9263

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць інфіцыраваных новай каранавіруснай інфекцыяй у Расіі вырасла за апошнія суткі на 9263, сутачны рост ужо чатыры дні запар не перасягае 10 тыс. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

На гэты час у РФ 299 941 інфіцыраваны ва ўсіх рэгіёнах, паведамілі ў аператыўным штабе па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі.

Рэкордная колькасць пацыентаў з каранавірусам выздаравела за суткі ў Расіі - 5921, усяго ў краіне вылечыліся ўжо 76 130 чалавек. Паводле падлікаў ТАСС, доля тых, хто ўжо выздаравеў, дасягнула 25,4 працэнта. Такім чынам, у Расіі выпісалася чвэрць пацыентаў пасля каранавіруса.

За суткі з-за каранавіруса памерлі яшчэ 115 чалавек, паведамілі ў штабе. Агульная колькасць ахвяр склала 2837.

Новыя 3545 выпадкаў заражэння каранавірусам зафіксаваны ў Маскве, усяго ў расійскай сталіцы 149607 інфіцыраваных. Доля ўжо выздаравеўшых пацыентаў з каранавірусам у Маскве перасягнула 21 працэнт, за суткі выпісаны 2583 чалавекі, а ўсяго - 31 496.

Усяго ў свеце, паводле апошніх даных, пацверджана 4,81 млн выпадкаў COVID-19. З моманту ўспышкі 319 тыс. чалавек памерлі, 1,79 млн выздаравелі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі