ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 31 мая 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 мая 2020, 12:12

Колькасць выпадкаў заражэння COVID-19 у Расіі вырасла на 8 894 за суткі

Фота ТАСС
Фота ТАСС

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць заражаных каранавірусам новага тыпу ў Расіі вырасла за суткі на 8 894, паведамілі ТАСС у аператыўным штабе па барацьбе з новай каранавіруснай інфекцыяй. Ужо тыдзень рост колькасці інфіцыраваных у РФ не перавышае 10 тыс. у дзень.

Агульная колькасць выяўленых у Расіі выпадкаў COVID-19 дасягнула 326 448. Доля пацыентаў, якія паправіліся, дасягнула 30,6 працэнта ад агульнай колькасці заражаных. Усяго на гэты момант у РФ выпісаны 99 825 чалавек. Згодна з данымі штаба, за суткі выпісалі 7 144 чалавекі.

Колькасць смяротных выпадкаў з-за каранавіруснай інфекцыі ўзрасла ў Расіі за суткі на 150, да 3 249. Гэта самая вялікая колькасць смярцей за суткі з пачатку ўспышкі каранавіруса ў краіне. Умоўны ўзровень смяротнасці з-за COVID-19 у Расіі зноў вырас і дасягнуў 1 працэнт, вынікае з падлікаў ТАСС. Вышэйшым ён быў толькі 30 красавіка і 1 мая.

Новыя 2 988 выпадкаў заражэння каранавірусам зафіксаваны ў Маскве, усяго ў расійскай сталіцы 158 207 заражаных.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі