Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 чэрвеня 2020, 13:34

Колькасць выпадкаў заражэння COVID-19 у Расіі павялічылася на 8726

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам у Расіі за суткі павялічылася на 8726 да 449 834. Аб гэтым паведамілі ТАСС у аператыўным штабе па барацьбе з распаўсюджваннем новай каранавіруснай інфекцыі.

Колькасць выпісаных за суткі пацыентаў, у якіх дыягнаставалі каранавірус, склала 8057 чалавек, агульная колькасць выздаравеўшых у РФ дасягнула 212 680. Згодна з данымі штаба, колькасць тых, хто выздаравеў, складае 47,3 працэнта ад агульнай колькасці выпадкаў заражэння каранавірусам у РФ.

За суткі ў Расіі памерлі ад інфекцыі 144 чалавекі, усяго памерлі 5528.

У Маскве зафіксавана 1855 выпадкаў заражэння каранавірусам, колькасць новых інфіцыраваных у расійскай сталіцы тры дні не перавышае 2 тыс.

Паводле апошніх даных, агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у свеце павялічылася да 6,43 млн, з моманту ўспышкі памерлі 383 тыс. чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі