Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 мая 2020, 09:49

Колькасць выпадкаў каранавіруса ў свеце перасягнула 5,4 млн - СААЗ

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць хворых на каранавірус у свеце павялічылася за суткі менш як на 100 тыс. і перасягнула 5,4 млн, паведамляе ТАСС са спасылкай на Сусветную арганізацыю аховы здароўя.

Пры гэтым колькасць лятальных канцоў за суткі ўзрасла больш як на 1,4 тыс. і перасягнула 343 тыс. На першым месцы па колькасці інфіцыраваных - рэгіён Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі (больш за 2,4 млн). У Еўропе налічваюцца больш за 2 млн хворых. На трэцяй пазіцыі - Усходне-Міжземнаморскі рэгіён (амаль 439 тыс. інфіцыраваных).

Больш за ўсё хворых зафіксавана ў ЗША - 1 618 757 чалавек. Далей ідуць Бразілія (363 211), Расія (362 342), Вялікабрытанія (261 188), Іспанія (235 400), Італія (230 158), Германія (179 002), Турцыя (157 814), Францыя (142 482) і Іран (137 724).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі