Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 лістапада 2020, 10:38

Колькасць выпадкаў COVID-19 у свеце перавысіла 59 млн

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 59 млн чалавек у свеце заразіліся каранавірусам па стане на раніцу 24 лістапада, паведамляе амерыканскі ўніверсітэт Джонса Хопкінса.

Усяго ў свеце COVID-19 інфіцыраваны 59 131 816 чалавек, з іх выздаравелі 37 449 147. Колькасць памерлых узрасла да 1 396 359.

Краінамі з найбольшым распаўсюджваннем каранавіруса застаюцца ЗША (12 416 039), Індыя (9 177 840), Бразілія (6 087 608), Францыя (2 195 940), Расія (2 096 749), Іспанія (1 552 616), Вялікабрытанія (1 551 267), а таксама Італія (1 431 795), Аргенціна (1 374 631), Калумбія (1 254 979) і Мексіка (1 049 358).

Больш за ўсё смярцей ад COVID-19 зафіксавана ў ЗША (257 651), Бразіліі (169 485), Індыі (133 738) і Мексіцы (101 926).-0

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі