Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 сакавіка 2021, 15:42

Колькасць школьнікаў, якія атруціліся ў Краснаярску, узрасла да 91

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць школьнікаў, якія, як мяркуецца, атруціліся салатамі ў Краснаярску, вырасла да 91, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу ўрада Краснаярскага края.

Раней рэгіянальнае ўпраўленне Расспажыўнагляду паведамляла, што зарэгістравана больш за 70 выпадкаў іерсініёзнай інфекцыі з папярэднім дыягназам "псеўдатуберкулёз". Пацярпелі дзеці ад 7 да 14 гадоў. Паводле даных ведамства, мяркуемы фактар перадачы ўзбуджальніка іерсініёзнай інфекцыі - салаты, прыгатаваныя з парушэннем тэхналагічнага працэсу.

"З 18 лютага па 1 сакавіка ў Краснаярску зарэгістраваны 91 выпадак захворвання на іерсініёз сярод вучняў ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў у 25 школах. Праверка таксама паказала, што ДНК узбуджальніка іерсініёзу выяўлена ў сутачных пробах салатаў і ў пробах агародніннай прадукцыі ад пастаўшчыка", - паведамілі ў прэс-службе.

Паводле даных Міністэрства аховы здароўя РФ, у стацыянарах у стане сярэдняй цяжкасці знаходзяцца 56 чалавек. Па ўсіх выпадках атручэння вядуцца службовыя праверкі. Ва ўсіх школах Краснаярска прыпынена гатаванне страў з сырых агародніны і фруктаў без тэрмічнай апрацоўкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі