Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 мая 2021, 17:53

Колькасць прадпрыемстваў-банкрутаў у краінах ЕС вырасла на 5,8 працэнта

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць аб'яўленых банкрутамі прадпрыемстваў у краінах ЕС за I квартал 2021 года вырасла на 5,8 працэнта ў параўнанні з IV кварталам 2020 года. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на еўрапейскае статыстычнае агенцтва Еўрастат.

Найбольшае павелічэнне колькасці банкруцтваў зафіксавана за I квартал 2021 года ў Румыніі (72,1 працэнта), Польшчы (16,6 працэнта) і Іспаніі (16,2 працэнта). Максімальнае зніжэнне колькасці заяў адносна банкруцтва ў гэтым годзе назіралася ў Латвіі (42,2 працэнта), Эстоніі (23,7 працэнта) і Нідэрландах (20,1 працэнта).

У I квартале 2021 года колькасць дэкларацый адносна банкруцтва павялічылася ў пераважнай большасці сектараў эканомікі ЕС. Найбольш значны рост быў адзначаны ў транспартным сектары, у сферы паслуг гасцінічнага бізнесу і харчавання, а таксама ў сферы адукацыі і сацыяльных і культурных мерапрыемстваў. Умерана вырасла колькасць заяў адносна банкруцтва ў прамысловасці і будаўніцтве. Адзіным выключэннем была сфера інфармацыі і сувязі, дзе было невялікае зніжэнне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі