21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 300 чалавек атрымалі раненні пасля двух новых землетрасенняў у Турцыі, якія адбыліся ў панядзелак. Такія даныя прывёў міністр аховы здароўя краіны Фахрэцін Каджа, паведамляе ТАСС.
Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Турцыі ў Twitter адзначыў, што ў выніку двух землетрасенняў пацярпелі 294 чалавекі, 18 з іх знаходзяцца ў цяжкім стане.
Раней мясцовыя ўлады паведамлялі аб траіх загінулых.
Новыя моцныя землетрасенні адбыліся ў панядзелак у турэцкай паўднёва-ўсходняй правінцыі Хатай з розніцай 17 мінут. Іх магнітуда склала 6,4 і 5,8 адпаведна. Падземныя штуршкі адчуваліся таксама ў Егіпце, Ізраілі, на Кіпры, у Ліване, Сірыі, адзначае агенцтва.-0-