Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 сакавіка 2024, 12:20

Колькасць пацярпелых пры тэракце ў "Крокус Сіці Холе" павялічылася да 360

Фота ТАСС
Фота ТАСС
27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць пацярпелых у выніку тэракта ў "Крокус Сіці Холе" ўзрасла да 360. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на Федэральны цэнтр медыцыны катастроф.

Паводле даных на раніцу 27 сакавіка, у выніку тэракта пацярпелі 360 чалавек, уключаючы 11 дзяцей. Шпіталізацыя спатрэбілася 92 пацярпелым, 63 чалавекі ўжо выпісаны з бальніцы. Акрамя таго, 205 пацярпелым аказана амбулаторная дапамога.

Раней віцэ-прэм'ер Расіі Таццяна Голікава заявіла, што рост колькасці пацярпелых пры тэракце ў "Крокус Сіці Холе" тлумачыцца тым, што людзі ў шокавым стане пакідалі месца трагедыі і не адразу звярталіся па дапамогу да медыкаў. Яна запэўніла, што медыцынская дапамога аказваецца ўсім, хто звярнуўся.

Вечарам 22 сакавіка ў "Крокус Сіці Холе" ў падмаскоўным Краснагорску быў учынены тэракт. Некалькі чалавек у камуфляжы ўварваліся ў залу, расстрэльваючы людзей і кідаючы запальныя шашкі. Паводле даных СК РФ, трагедыя забрала жыцці 139 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей. Дырэктар ФСБ РФ Аляксандр Бортнікаў далажыў прэзідэнту Уладзіміру Пуціну аб затрыманні 11 маючых дачыненне да тэракта, уключаючы 4 непасрэдных выканаўцаў. Вядома, што ў спробах скрыцца яны рухаліся ў бок Украіны, дзе для іх з украінскага боку было падрыхтавана "акно" для пераходу граніцы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі