Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 кастрычніка 2019, 11:40

Колькасць пацярпелых пры прарыве дамбаў у Краснаярскім краі павялічылася да 26

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць пацярпелых у выніку прарыву дамбаў золатаздабыўной арцелі ў раёне вёскі Шчацінкіна Краснаярскага краю павялічылася з 16 да 26 чалавек. Паведамляе ТАСС са спасылкай на рэгіянальнае Міністэрства аховы здароўя.

19 кастрычніка ў раёне пасёлка Шчацінкіна ў Краснаярскім краі на рацэ Сейба прарвала дамбу на золатаздабыўным прыіску. Распрацоўка радовішча вялася кампаніяй "Сісім". Патокі вады практычна змылі два рабочыя інтэрнаты часовага тыпу, дзе маглі знаходзіцца да 80 чалавек. У выніку ЧП 15 чалавек загінулі, пяць лічацца прапаўшымі без вестак. У гэты дзень па медыцынскую дапамогу звярталіся 16 чалавек. Дзевяць былі шпіталізаваны і сем адпушчаны на амбулаторнае лячэнне. Пазней аднаго пацярпелага выпісалі з бальніцы.

"Звярнуліся яшчэ дзесяць чалавек. Пяць чалавек дастаўлены ў стацыянар Курагінскай раённай бальніцы, у іх лёгкія траўмы. Яшчэ пяць шпіталізаваны ў Краснаярскую краявую клінічную бальніцу, там таксама няма пагрозы жыццю", - паведамляе ТАСС.

Мінпрацы Расіі ўжо заявіла аб тым, што сем'і загінулых атрымаюць страхавыя выплаты ў аб'ёме 1 млн рублёў.

Улады Краснаярскага краю аб'явілі 21 кастрычніка днём жалобы па загінулых пры прарыве дамбы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі