ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 2 чэрвеня 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +10°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 жніўня 2019, 18:18

Колькасць пацярпелых ад узрываў пад Ачынскам дасягнула 33

Фота ТАСС
Фота ТАСС

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць пацярпелых ад узрываў боепрыпасаў і пажараў у воінскай часці ў Ачынскім раёне (Краснаярскі край Расіі) вырасла да 33 чалавек. Аб гэтым гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Міністэрства аховы здароўя Краснаярскага краю.

"Агульная колькасць пацярпелых ад узрываў боепрыпасаў на тэрыторыі ваеннай часці каля п.Каменка Ачынскага раёна цяпер складае 33 чалавекі", - гаворыцца ў паведамленні.

У выніку першай хвалі ўзрываў на складзе боепрыпасаў у Ачынскім раёне пацярпелі 15 чалавек, з іх адзін загінуў на месцы, шасцёра былі шпіталізаваны. Пры паўторных узрывах 9 жніўня пацярпелі яшчэ 18 чалавек, з іх сямёра шпіталізаваны. Паводле даных Мінабароны РФ, паўторную дэтанацыю зарадаў, як сведчыць адміністрацыя рэгіёна, выклікала маланка пры размініраванні. Пасля ўзрываў на складзе адбыўся пажар, 11 жніўня ўзгаранне было ліквідавана.

Цяпер у Ачынскай міжраённай бальніцы знаходзяцца тры чалавекі, у медыцынскіх установах Краснаярска - пяцёра. У сувязі з ЧП на складзе боепрыпасаў з вёскі Каменка эвакуіраваны больш як 1,2 тыс. жыхароў, большасць з іх размясціліся ў сваякоў. У пункце часовага размяшчэння ў пасёлку Малінаўка Ачынскага раёна цяпер знаходзіцца 70 чалавек, эвакуіраваных з Каменкі, у тым ліку 15 дзяцей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі