Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 лістапада 2018, 13:09

Колькасць пацярпелых ад праліўных дажджоў на Кубані перасягнула 720 чалавек

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць пацярпелых ад праліўных дажджоў у Краснадарскім краі Расіі перасягнула 720 чалавек, паведамляе ТАСС.

Раней паведамлялася аб 300 пацярпелых.

"Паводле даных на 2 лістапада, усяго пацярпелі 722 чалавекі, з якіх 26 былі шпіталізаваны, 20 з іх па-ранейшаму застаюцца ў бальніцах", - паведамілі ў медыцынскіх службах.

У выніку ўдару стыхіі таксама загінулі шэсць чалавек, лёс двух усё яшчэ невядомы.

У Краснадарскім краі з-за моцных ліўняў, якія прайшлі 24 кастрычніка, было падтоплена каля 30 населеных пунктаў, пашкоджаны аўтадарогі і чыгуначныя пуці. Пацярпелі амаль 2,4 тыс. домаўладанняў, у якіх пражываюць больш за 5,3 тыс. чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі