Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 сакавіка 2020, 09:03

Колькасць новых выпадкаў заражэння каранавірусам у Кітаі зніжаецца

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць новых выпадкаў заражэння каранавірусам у Кітаі зніжаецца, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Нацыянальнай камісіі аховы здароўя КНР.

За мінулыя суткі было пацверджана восем новых выпадкаў - гэта мінімальная колькасць за час распаўсюджвання каранавіруса ў КНР. Усяго ў Кітаі пацверджана 80 813 выпадкаў заражэння. З іх 64 тыс. чалавек вылечыліся і выпісаліся са шпіталяў, каля 3,2 тыс. памерлі.

12 сакавіка было аб'яўлена, што пік эпідэміі ў КНР пройдзены.

Паводле даных Reuters, агульная колькасць тых, хто заразіўся новым каранавірусам COVID-19 у свеце - амаль 135 тыс., памерла больш за 4,9 тыс. чалавек.

На фоне гэтага шэраг краін уводзіць новыя абмежавальныя меры. Так, Аўстралія забараняе масавыя мерапрыемствы з удзелам больш як 500 чалавек. Абмежаванні на ўезд замежных грамадзян з краін Еўропы і ЗША плануе ўвесці Новая Зеландыя. У Перу перастаюць прымаць рэйсы з Еўропы і Азіі. Адзінай краінай у Еўропе без каранавіруса засталася Чарнагорыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі