Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 мая 2020, 09:00

Колькасць інфіцыраваных каранавірусам у свеце ўзрасла за суткі больш як на 103 тыс.

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць хворых на новую каранавірусную інфекцыю ў свеце павялічылася за суткі больш як на 103 тыс., перавысіўшы 4,89 млн. Пры гэтым колькасць смяротных выпадкаў, звязаных з каранавірусам, узрасла больш як на 4 тыс. і перасягнула 323 тыс., паведамляе ТАСС са спасылкай на Сусветную арганізацыю аховы здароўя (СААЗ).

Па стане на 11.00 па маскоўскім часе 21 мая ў свеце былі зарэгістраваны 4 893 186 інфіцыраваных і 323 256 памерлых. Хворых стала за суткі больш на 103 981, а памерлых - на 4467. Статыстычныя даныя СААЗ улічваюць толькі афіцыйна пацверджаныя звесткі аб захворванні і смяротнасці, якія прадастаўляюцца дзяржавамі.

Рэгіён Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі займае першае месца па колькасці інфіцыраваных - 2 166 003. За суткі яна павялічылася на 60 333. Колькасць памерлых узрасла там на 2806 і дасягнула 128 649. У Еўропе налічваецца 1 946 610 хворых і 170 283 памерлыя. За 24 гадзіны колькасць інфіцыраваных у гэтым рэгіёне ўзрасла на 17 811, памерлых - на 1250.

Трэцюю пазіцыю па колькасці хворых у свеце займае Усходне-Міжземнаморскі рэгіён. Паводле стану на 21 мая там выяўлены 376 379 інфіцыраваных, зафіксавана 10 468 смяротных выпадкаў. За суткі колькасць заражаных павялічылася на 14 477, памерлі 165 чалавек.

Больш за ўсё інфіцыраваных зарэгістравана ў ЗША - 1 501 876 чалавек. Далей ідуць Расія (317 554), Бразілія (271 628), Вялікабрытанія (248 297), Іспанія (232 555), Італія (227 364), Германія (176 752), Турцыя (152 587), Францыя (141 312) і Іран (126 949).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі