Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 мая 2020, 09:00

Колькасць інфіцыраваных каранавірусам у свеце перасягнула 5 млн

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць інфіцыраваных каранавірусам у свеце перасягнула 5 млн, паведамляе ТАСС.

Колькасць выпадкаў падвоілася за месяц. Усяго за перыяд пандэміі памерлі 327,7 тыс. чалавек.

Больш за ўсё хворых у ЗША: на гэту краіну прыпадае амаль трэць усіх інфіцыраваных. Паводле падлікаў газеты The New York Times, у Злучаных Штатах заразіліся больш за 1,5 млн чалавек, памерлі 93,3 тыс. На другім месцы Расія - 308,7 тыс. інфіцыраваных, амаль 3 тыс. смяротных выпадкаў. На трэцяе месца выйшла Бразілія: паводле падлікаў партала G1, там больш 293,3 тыс. выпадкаў заражэння, памерлі амаль 18,9 тыс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі