Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 ліпеня 2020, 15:28

Колькасць хворых на каранавірус у Расіі перасягнула 700 тыс.

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць заражаных каранавірусам у Расіі павялічылася за суткі на 6562 і дасягнула 700792, паведамляе ТАСС са спасылкай на аператыўны штаб па барацьбе з распаўсюджваннем COVID-19.

Ужо 13 дзён колькасць выяўляемых выпадкаў не перавышае 7 тыс. за суткі. У адносным выражэнні сутачны прырост другі дзень запар не перавышае 0,9 працэнта.

Колькасць выздаравеўшых за суткі пацыентаў, у якіх дыягнаставалі каранавірус, - 8631, усяго вылечыліся 472511 чалавек. Агульная колькасць выздаравеўшых перасягнула 67,4 працэнта ўсіх выпадкаў каранавіруснай інфекцыі, зафіксаваных у Расіі.

Колькасць смяротных вынікаў з-за COVID-19 павялічылася за суткі на 173, на дзень раней зарэгістравана 198 выпадкаў, усяго ад інфекцыі памерлі 10667. Доля памерлых складае 1,52 працэнта ад агульнай колькасці тых, хто заразіўся каранавірусам у РФ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі