Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 сакавіка 2023, 16:00

Колькасць ахвяр землетрасенняў у Турцыі перавысіла 50 тыс.

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць ахвяр землетрасенняў, якія адбыліся ў Турцыі ў пачатку лютага, перавысіла 50 тыс. Аб гэтым заявіў кіраўнік Упраўлення па ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў (AFAD) Турцыі Юнус Сезер, інфармуе тэлеканал TRT Haber.

Згодна з апошнімі данымі, у выніку магутных землетрасенняў на паўднёвым усходзе Турцыі загінулі 50 096 чалавек. Пацярпелымі на сённяшні дзень лічацца 107 204 чалавекі.

6 лютага ў Турцыі адбыліся землетрасенні, якія сталі самымі разбуральнымі і смяротнымі ў сучаснай гісторыі краіны. ААН ацаніла ўрон, з якім краіна сутыкнулася ў выніку землетрасенняў, больш як $100 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі