Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 лютага 2023, 18:18

Колькасць ахвяр землетрасення ў Турцыі дасягнула 1498

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых у выніку моцнага землетрасення на паўднёвым усходзе Турцыі ўзрасла да 1498. Аб гэтым заявіў кіраўнік Упраўлення па надзвычайных сітуацыях Турцыі Юнус Сезэр, паведамляе ТАСС.

Паводле яго слоў, яшчэ 8533 чалавекі пацярпелі.

Раней паведамлялася пра 1121 загінулага і 7634 пацярпелых.

У Сірыі, якая таксама пацярпела ад землетрасення, колькасць ахвяр, паводле даных Міністэрства аховы здароўя краіны, узрасла да 461.

Землетрасенне магнітудай 7,7 адбылося ў правінцыі Кахраманмараш на паўднёвым усходзе Турцыі. Пасля гэтага ў рэгіёне было зафіксавана яшчэ 105 паўторных падземных штуршкоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі