Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 жніўня 2018, 13:17

Колькасць ахвяр землетрасення ў Інданезіі дасягнула 131

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых у выніку землетрасення на інданезійскім востраве Ламбок узрасла да 131 чалавека, паведамляе Associated Press.

Раней паведамлялася пра 105 загінулых і 236 параненых. Не выключана, што колькасць ахвяр будзе расці. У раёне бедства прадаўжаецца пошукава-выратавальная аперацыя.

Паводле даных улад, у сувязі са шматлікімі разбурэннямі больш за 156 тыс. чалавек былі вымушаны пакінуць свае дамы. Яны размешчаны ў часовых прыстанішчах. Таксама паведамляецца, што ўсе турысты, якія жадалі эвакуіравацца, змаглі пакінуць астравы.

Моцнае землетрасенне на востраве Ламбок адбылося 5 жніўня. Падземныя штуршкі таксама адчуваліся на размешчаным непадалёку востраве Балі. Абодва востравы карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў турыстаў з усяго свету.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі