Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 жніўня 2020, 09:24

Колькасць ахвяр узрыву ў Бейруце павялічылася да 135

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць ахвяр узрыву ў сталіцы Лівана Бейруце павялічылася да 135, паведамляе тэлеканал Al Jazeera на сваім сайце.

Паводле абноўленых даных, загінулі сама меней 135 чалавек, паранены амаль 5 тыс. чалавек.

Афіцыйныя асобы заявілі, што чакаюць далейшага росту колькасці загінулых, паколькі ратавальнікі прадаўжаюць разбіраць завалы ў пошуках тых, хто выжаў.

Губернатар Бейрута Марван Абуд сказаў, што свае дамы страцілі да 300 тыс. чалавек. Улады працуюць над забеспячэннем іх ежай, вадой і прытулкам.

Узрыў у порце Бейрута здарыўся вечарам 4 жніўня. Мясцовыя ўлады назвалі прычынай надзвычайнага становішча дэтанацыю 2,7 тыс.т аміячнай салетры, што захоўвалася на складзе ў порце. Яна была канфіскавана мытнымі службамі ў 2015 годзе і заставалася ў порце. У Бейруце аб'яўлена двухтыднёвае надзвычайнае становішча, кантроль над бяспекай у сталіцы перададзены ваенным.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі