Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 жніўня 2020, 18:16

Колькасць ахвяр узрыву ў Бейруце павялічылася да 113

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ахвярамі ўзрыву ў Бейруце сталі як мінімум 113 чалавек. Аб гэтым заявіў міністр аховы здароўя Лівана Хамад Хасан, паведамляе ліванская радыёвяшчальная карпарацыя LBCI.

На пасяджэнні Кабінета міністраў 5 жніўня Хамад Хасан сказаў, што ў выніку ЧП пацярпелі больш за 4 тыс. чалавек, дзясяткі лічацца прапаўшымі без вестак, больш за 300 тыс. засталіся без прытулку.

Урад Лівана таксама прыняў рашэнне ўзяць усіх кіраўнікоў бейруцкага порта пад дамашні арышт да вызначэння адказных за здарэнне.

Узрыў у порце Бейрута здарыўся ўвечары 4 жніўня. Выратавальная аперацыя прадаўжаецца, з-пад завалаў дастаюць выжыўшых. Паводле інфармацыі мясцовых улад, прычынай ЧП стала дэтанацыя 2,7 тыс.т канфіскаванай мытнымі службамі ў 2015 годзе аміячнай салетры, што захоўвалася на складзе ў порце. ЧП параўноўваюць па моцы з узрывам 1,8 тыс.т тратылу. У Ліване аб'яўлена жалоба. У Бейруце, прызнаным зонай бедства, на два тыдні ўведзены рэжым надзвычайнага становішча.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі