Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 студзеня 2019, 09:47

Колькасць ахвяр узрыву газу ў Шахтах узрасла да двух

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць ахвяр узрыву бытавога газу ў Шахтах узрасла да двух. Пры разборы завалаў на месцы ўзрыву ратавальнікі знайшлі цела жанчыны, паведамляе ТАСС са спасылкай на МНС.

"Колькасць загінулых павялічылася да двух чалавек. Знойдзена загінуўшая жанчына, як мяркуецца, з 72-й кватэры", - сказаў прадстаўнік МНС. На гэты час невядомым застаецца лёс трох чалавек.

Паводле даных МНС, у выніку ўзрыву бытавога газу ў дзевяціпавярховым доме ў Шахтах, што здарыўся раніцай 14 студзеня, былі разбураны чатыры кватэры на дзявятым і восьмым паверхах. З-пад завалаў былі выратаваны 7 чалавек, уключаючы дзіця. З дома эвакуіравалі 140 жыльцоў, 43 з якіх былі выратаваны з пацярпелага пад'езда.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі