Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 лютага 2019, 11:55

Колькасць ахвяр успышкі адру на Філіпінах узрасла да 136 чалавек

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр аховы здароўя Філіпін Франсіска Дуке заявіў 18 лютага, што з пачатку бягучага года ў краіне 136 чалавек памерлі ў выніку ўспышкі адру, колькасць зарэгістраваных выпадкаў захворвання складае 8,4 тыс. Аб гэтым паведамляе інфармацыйнае агенцтва Associated Press.

Паводле даных міністра, каля палавіны з памерлых ад адру - дзеці ва ўзросце ад 1 да 4 гадоў.

У Маніле, сталіцы Філіпін, у студзені бягучага года захваральнасць на адзёр у параўнанні са студзенем 2017 года ўзрасла больш як на 1000 працэнтаў. Масавую захваральнасць на адзёр прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя Філіпін тлумачаць нізкім ахопам вакцынацыяй, звязаным з недаверам мясцовага насельніцтва да прышчэпак.

На думку міністра аховы здароўя Філіпін, масавая кампанія па імунізацыі, што пачалася на мінулым тыдні ў Маніле і чатырох прывінцыяльных рэгіёнах, пацярпелых ад эпідэміі, дапаможа ўзяць распаўсюджанне адру пад кантроль да красавіка бягучага года. Толькі ў Маніле на працягу мінулага тыдня былі прышчэплены ад адру каля 130 тыс. чалавек.

Прэзідэнт Філіпін 15 лютага выступіў з тэлевізійным зваротам да насельніцтва. Ён папярэдзіў аб смяротных ускладненнях адру, а таксама заклікаў бацькоў прыводзіць дзяцей у медыцынскія цэнтры на вакцынацыю. У Міністэрстве аховы здароўя Філіпін таксама нагадалі, што адзінай мерай прафілактыкі адру з'яўляецца вакцынацыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі