Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 кастрычніка 2018, 13:32

Колькасць ахвяр урагану "Майкл" у ЗША ўзрасла да шасці

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых у выніку ўрагану "Майкл" у ЗША павялічылася да шасці чалавек, паведамляе Reuters.

Адзін з іх загінуў у штаце Паўночная Караліна. Таксама, інфармуе тэлекампанія ABC, сярод загінулых 11-гадовае дзіця.

Цыклон "Майкл" прынёс моцныя парывы ветру і праліўныя дажджы, прывёў да паводкі ў некалькіх раёнах ЗША. Узбярэжжа краіны ён дасягнуў 10 кастрычніка, на гэты час аслабеў да трапічнага шторму.

Як паведамлялася раней, ураган "Майкл", найбольш магутны за апошнія 25 гадоў у Фларыдзе, прайшоў цераз акваторыю Мексіканскага заліва і дасягнуў сушы на паўночным захадзе штата. Скорасць ветру ў яго эпіцэнтры дасягала 250 км/гадз. Калі б яна была на 3 км/гадз вышэйшая, то шторму прысвоілі б самую моцную пятую катэгорыю.

Наступствамі шторму сталі шматлікія разбурэнні, затопленыя пляжы і паваленыя дрэвы. Шторм пакінуў без электрычнасці амаль 500 тыс. чалавек у Фларыдзе, Алабаме і Джорджыі. Ураган "Майкл" з'яўляецца па магутнасці трэцім за ўсю гісторыю метэаназіранняў у ЗША.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі