Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 студзеня 2019, 10:02

Колькасць ахвяр тэракта ў Калумбіі ўзрасла да 21

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых у выніку ўзрыву замініраванага аўтамабіля ў Багаце ўзрасла да 21. Аб гэтым са спасылкай на калумбійскую паліцыю паведамляе саудаўскі сайт навін Arab News.

Паводле даных ТАСС, у медыцынскіх установах Багаты застаюцца 68 пацярпелых пры тэракце.

Міністэрства абароны Калумбіі заявіла, што тэракт быў ажыццёўлены з выкарыстаннем транспартнага сродку, начыненага 80 кг узрыўчаткі.

Узрыў замініраванага аўтамабіля адбыўся побач з паліцэйскай акадэміяй Калумбіі перад пачаткам цырымоніі прысваення званняў выпускнікам. Кіраваў аўтамабілем Хасэ Альдэмар Рохас Радрыгес, які загінуў у час тэракта. Улады высвятляюць, ці быў ён звязаны з паўстанцкімі групоўкамі або злачыннымі арганізацыямі. Ні адна з груповак пакуль не ўзяла на сябе адказнасць за тэракт. Прэзідэнт Калумбіі Іван Дуке аб'явіў трохдзённую жалобу па загінулых, а таксама распарадзіўся ўзмацніць кантроль на граніцах і барацьбу супраць узброеных груповак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі