Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 сакавіка 2023, 09:42

Колькасць ахвяр сутыкнення паяздоў у Грэцыі ўзрасла да 32 чалавек

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых у выніку сутыкнення пасажырскага і грузавога паяздоў каля грэчаскага горада Ларыса дасягнула 32. Яшчэ 85 чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Аб гэтым паведаміў на тэлеканале ERT NEWS афіцыйны прадстаўнік пажарнай службы Васіліс Ватракаяніс, паведамляе ТАСС.

Раней прадстаўнік пажарнай службы Грэцыі заяўляў пра 29 загінулых і 85 параненых. На месцы сутыкнення паяздоў працавалі 150 пажарных, 40 машын хуткай дапамогі і 32 паліцэйскія. Для разбору пашкоджаных вагонаў былі задзейнічаны будаўнічыя краны.

270 пасажыраў, якім не спатрэбілася медыцынская дапамога, эвакуіравалі ў Салонікі. Як расказалі відавочцы, удар пры сутыкненні паяздоў быў вельмі моцным, некалькі вагонаў адразу загарэліся.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі