12 ліпеня, Мінск /БЕЛТА - APP/. Колькасць ахвяр пры сутыкненні пасажырскага і таварнага паяздоў у правінцыі Пенджаб на паўночным усходзе Пакістана ўзрасла да 21, яшчэ 89 пацярпелых.
Інцыдэнт здарыўся ўчора ў горадзе Рахім'яр-Хан. Пасажырскі поезд на поўным ходзе ўрэзаўся ў таварны састаў, які стаяў, з рэек сышлі чатыры вагоны.
Раней было вядома пра дзевяць загінулых і 67 параненых у выніку аварыі.-0-