Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 лютага 2023, 09:59

Колькасць ахвяр пры пажары ў будынку ў цэнтры Масквы ўзрасла да сямі

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых з-за пажару ў будынку на Міжнароднай вуліцы ў Маскве павялічылася да 7 чалавек, яшчэ 11 пацярпелі, паведамляе ТАСС са спасылкай на экстранныя службы.

У паведамленні адзначаецца, што адзін пацярпелы памёр у бальніцы, агульная колькасць загінулых дасягнула сямі чалавек, сярод іх двое дзяцей. Пацярпелі 11 чалавек, дзевяць з іх шпіталізаваны, двум меддапамога аказана амбулаторна.

Пажар у 16-павярховым будынку на Міжнароднай вуліцы здарыўся вечарам 21 лютага, паводле папярэдніх звестак, з-за падпалу. У ім з першага па чацвёрты паверхі знаходзіўся атэль. Вышэй - былы інтэрнат, які быў перададзены ў жылы фонд. Узгаранне здарылася ў той частцы будынка, дзе размяшчаліся кватэры. Пажарныя выратавалі 50 чалавек, 200 былі эвакуіраваны. Па факце гібелі людзей пры пажары ўзбуджана крымінальная справа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі