Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 ліпеня 2021, 17:57

Колькасць ахвяр пры падтапленні ў Краснадарскім краі павялічылася да чатырох - загінула яшчэ адно дзіця

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Краснадарскім краі пры падтапленні загінула яшчэ адно дзіця, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу пракуратуры рэгіёна.

Раней паведамлялася, што ў Туапсінскім раёне Краснадарскага краю пры падтапленні загінулі тры чалавекі, сярод якіх адзін непаўналетні. СУ СК РФ па Краснадарскім краі ўзбудзіла па гэтым факце крымінальную справу. У пракуратуры рэгіёна правяралі інфармацыю аб гібелі яшчэ двух чалавек.

"Дзяўчынку знайшлі загінулай, вадзіцеля КамАЗа панесла цячэннем, яго пошукі прадаўжаюцца", - паведамілі ў прэс-службе ведамства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі