Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 мая 2019, 12:23

Колькасць ахвяр пры абрушэнні будынка ў Шанхаі вырасла да 10 чалавек

17 мая, Шанхай /БЕЛТА - Сіньхуа/. Колькасць загінулых рабочых у выніку абрушэння заводскай сцяны ў Шанхаі на ўсходзе Кітая вырасла да 10 чалавек, паведамілі мясцовыя ўлады.

Трагедыя адбылася ўчора ў 11.20 на вуліцы Чжаахуа ў гарадскім раёне Чанін у час зносу будынка на тэрыторыі завода. Ратавальнікам удалося дастаць з-пад завалаў 25 чалавек, аднак 10 з іх пазней памерлі ў бальніцы ад атрыманых траўмаў.

Як стала вядома, плошча ўчастка будынка, які абрушыўся, склала каля 1 тыс. кв.м.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі