Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 студзеня 2020, 11:32

Колькасць ахвяр пнеўманіі новага тыпу ў Кітаі павялічылася да дзевяці

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць людзей, якія памерлі ў Кітаі ад захворвання на пнеўманію новага тыпу, павялічылася да дзевяці, паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву намесніка кіраўніка Дзяржаўнага камітэта ў пытаннях гігіены і аховы здароўя КНР Лі Біня.

Колькасць выяўленых інфіцыраваных павялічылася да 440 чалавек.

31 снежня ўлады Кітая інфармавалі Сусветную арганізацыю аховы здароўя (СААЗ) аб успышцы невядомай пнеўманіі ў горадзе Ухань. 7 студзеня кітайскія медыкі ўстанавілі ўзбуджальніка хваробы - каранавірус 2019-nCoV. Лабараторна тэсціраваліся ўсе выпадкі захворвання з падазрэннем на новую пнеўманію.

Выпадкі заражэння зафіксаваны таксама ў Рэспубліцы Карэя, Японіі і Тайландзе.

Каранавірусы - сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выяўлены ў 1965 годзе. Каранавірусы небяспечныя для людзей, свойскай жывёлы, свіней, буйной рагатай жывёлы, птушак і могуць правакаваць пашкоджанне дыхальнай сістэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нервовай сістэмы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі