Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 студзеня 2021, 13:53

Колькасць ахвяр пажару ў доме састарэлых у Харкаве павялічылася да 16

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У выніку пажару ў доме састарэлых у Харкаве загінулі 16 чалавек, паведамляе ўкраінская газета "Сегодня".

Раней паведамлялася аб гібелі 15 чалавек і 11 пацярпелых. Яшчэ адзін чалавек памёр у бальніцы.

Пажар у доме састарэлых адбыўся 21 студзеня. Прычынай узгарання магло стаць парушэнне правіл эксплуатацыі электранагравальных прыбораў.

Генеральная пракуратура Украіны ўзбудзіла крымінальную справу па факце пажару, затрыманы чатыры чалавекі. Для расследавання прычын пажару стварана ўрадавая камісія. 23 студзеня ва Украіне была аб'яўлена жалоба.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі