Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 жніўня 2020, 09:02

Колькасць ахвяр паводкі і апоўзняў у Рэспубліцы Карэя павялічылася да 12

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць ахвяр паводкі і апоўзняў, выкліканых праліўнымі дажджамі ў Рэспубліцы Карэя, склала за чатыры дні 12 чалавек, яшчэ 14 лічацца прапаўшымі без вестак, сем атрымалі раненні. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на цэнтральны штаб па процідзеянні стыхійным бедствам і катастрофам.

У краіне пашкоджаны больш за 600 жылых дамоў, затоплены звыш 5 тыс. га сельскагаспадарчых угоддзяў, эвакуіраваны больш за 1 тыс. чалавек.

Раней паведамлялася аб шасці загінулых і васьмі прапаўшых без вестак.

Улады Рэспублікі Карэя 2 жніўня аб'явілі ў краіне самы высокі - трэці ўзровень рэагавання на надзвычайныя сітуацыі. Паводле распараджэння адміністрацыі Сеула закрыты рух на некаторых участках шашы і мастах з-за небяспекі іх падтаплення ў выніку разліву ракі Ханган, аналагічныя абмежаванні ўведзены ў шэрагу іншых рэгіёнаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі