Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 студзеня 2018, 09:38

Колькасць ахвяр паводак і апоўзняў у Каліфорніі ўзрасла да 17 чалавек

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У амерыканскім штаце Каліфорнія ў выніку апоўзняў і паводак загінулі як мінімум 17 чалавек, яшчэ 24 чалавекі лічацца прапаўшымі без вестак, паведамляюць інфармагенцтвы.

Раней паведамлялася аб 13 загінулых.

З пачатку бягучага тыдня ў Паўднёвай Каліфорніі ідуць ліўні, у некалькіх раёнах штата была праведзена эвакуацыя жыхароў. Паводле апошніх даных, у выніку непагоды разбурана каля 100 жылых дамоў, яшчэ 300 пашкоджана. У рэгіёне затоплены некаторыя аўтамабільныя дарогі, павалены дрэвы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі