Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 верасня 2021, 09:53

Колькасць ахвяр каранавіруса ў ЗША перавысіла колькасць загінулых ад "іспанкі"

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць ахвяр пандэміі каранавіруса ў ЗША дасягнула 675 885, што перавышае колькасць загінулых ад эпідэміі так званага іспанскага грыпу ў 1918-1919 гадах. Гэта вынікае з даных універсітэта Джонса Хопкінса, паведамляе ТАСС.

Згодна з інфармацыяй федэральных цэнтраў па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША, колькасць ахвяр "іспанкі" склала 675 тыс. Гэта прыблізны лік, аднак ён адлюстроўвае маштабы трагедыі. Раней менавіта пандэмія іспанскага грыпу была самай смяротнай у гісторыі ЗША.

Разам з гэтым колькасць ахвяр каранавіруса ў Злучаных Штатах прадаўжае расці на фоне распаўсюджвання дэльта-штама. Гэта асабліва датычыцца паўднёва-ўсходніх штатаў, дзе мала вакцынаваных. Сярэдняя штодзённая смяротнасць ад інфекцыі за апошні тыдзень складае больш за 2 тыс. чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі