Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 сакавіка 2020, 09:33

Колькасць ахвяр каранавіруса ў Кітаі вырасла да 3119

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За мінулыя суткі ад каранавіруса ў Кітаі памерлі 22 чалавекі, агульная колькасць ахвяр эпідэміі дасягнула 3119 чалавек. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на Дзяржкамітэт па пытаннях аховы здароўя і гігіены КНР.

За суткі выздаравелі 1535 хворых, а ўсяго ад каранавіруса вылечыліся 58600 чалавек. Старэйшым з іх стаў 100-гадовы жыхар Ухані. Таксама паведамляецца пра 40 новых інфіцыраваных, агульная колькасць пацыентаў медустаноў у Кітаі складае 80735 чалавек.

Паводле даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, распаўсюджванне каранавіруса ў свеце да панядзелка запаволілася, за суткі новая інфекцыя была выяўлена толькі ў Албаніі і Бангладэш. Усяго ў свеце зафіксавана 106893 выпадкі заражэння каранавірусам. Колькасць памерлых дасягнула 3639 чалавек, з якіх 516 за межамі Кітая. У Італіі ахвярамі COVID-19 сталі ўжо 366 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі