Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 сакавіка 2020, 09:05

Колькасць ахвяр каранавіруса ў Кітаі ўзрасла да 2912

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць ахвяр новага каранавіруса ў Кітаі ўзрасла да 2912, павялічыўшыся за суткі на 42. Больш як 44,4 тыс. чалавек выздаравелі. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на Дзяржаўны камітэт па пытаннях гігіены і аховы здароўя КНР.

Колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння на тэрыторыі Кітая перасягнула 80 тыс.

Сярод рэгіёнаў па колькасці заражаных першае месца займае цэнтральная правінцыя Хубэй, дзе, паводле апошніх даных, зарэгістравана амаль 67,1 тыс. выпадкаў захворвання, 2803 чалавекі памерлі, выздаравелі каля 33,7 тыс. пацыентаў.

У Рэспубліцы Карэя колькасць выпадкаў заражэння павялічылася на 476, дасягнуўшы 4212. Колькасць памерлых вырасла на чатыры, склаўшы 22 чалавекі. Большасць выпадкаў захворвання зафіксавана ў горадзе Тэгу (377 новых выпадкаў) і суседняй правінцыі Кёнсан-Пукто (68 новых).

З-за апасенняў пранікнення каранавіруса новага тыпу ў агульнай колькасці 93 краіны ў той ці іншай меры абмежавалі ўезд з Рэспублікі Карэя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі