Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 сакавіка 2020, 10:01

Колькасць ахвяр каранавіруса ў Кітаі дасягнула 2981

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць памерлых ад каранавіруса новага тыпу ў Кітаі дасягнула 2981, выздаравелі і выпісаны з бальніц 49 856 чалавек, паведамляе ТАСС са спасылкай на Дзяржаўны камітэт па справах аховы здароўя КНР.

За мінулыя суткі ў Кітаі было зафіксавана 38 смяротных зыходаў і 119 новых выпадкаў заражэння, 2652 чалавекі былі вылечаны і выпісаны з бальніц. Агульная колькасць хворых склала 80 270.

У цэнтральнай правінцыі Хубэй - эпіцэнтры ўспышкі захворвання - агульная колькасць хворых дасягнула 25905 (22368 ва Ухані). Колькасць смяротных зыходаў у Хубэі павялічылася на 37 - да 2871. Больш за 38,5 тыс. чалавек у правінцыі вылечаны і выпісаны з бальніц.

У агульнай колькасці цесныя кантакты з хворымі ў Кітаі мелі 666 397 чалавек, з іх 36 432 знаходзяцца пад медыцынскім наглядам.

Успышка выкліканага новым каранавірусам захворвання была зафіксавана ў канцы снежня 2019 года у 12-мільённым Ухані. Сусветная арганізацыя аховы здароўя прызнала яе надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага маштабу, ахарактарызаваўшы як эпідэмію са шматлікімі ачагамі. За межамі Кітая больш за ўсё інфіцыраваных налічваецца ў Рэспубліцы Карэя і Італіі. Усяго ж выпадкі заражэння былі выяўлены ў больш як 70 краінах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі