Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 лютага 2020, 10:01

Колькасць ахвяр каранавіруса ў Кітаі дасягнула 2788 чалавек

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць ахвяр новага каранавіруса ў Кітаі ўзрасла да 2788, выздаравелі 36 117 чалавек. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на Дзяржаўны камітэт па пытаннях аховы здароўя КНР.

Паводле даных камітэта, за мінулыя суткі ў краіне зафіксаваны 44 смерці ад захворвання, выкліканага каранавірусам, і 327 новых выпадкаў заражэння вірусам. Такім чынам, агульная колькасць захварэўшых складае 78 824 чалавекі.

Як інфармуе ТАСС, колькасць выпадкаў заражэння каранавірусам новага тыпу ў Рэспубліцы Карэя дасягнула 2022. Колькасць памерлых склала 13 чалавек. У апошнія некалькі дзён у Рэспубліцы Карэя назіраецца рэзкі рост колькасці захварэўшых.

Улады Кітая 31 снежня інфармавалі СААЗ аб успышцы невядомай пнеўманіі ў горадзе Ухані. Кітайскія медыкі 7 студзеня ўстанавілі ўзбуджальніка хваробы - каранавірус 2019-nCoV. Лабараторна тэсціраваны ўсе выпадкі захворвання з падазрэннем на новую пнеўманію. СААЗ прызнала ўспышку хваробы ў Кітаі надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага маштабу і прысвоіла новаму каранавірусу афіцыйную назву - COVID-19. Каранавірусы - сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню вылучаны ў 1965 годзе. Яны паражаюць людзей, хатніх жывёл.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі