Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 лютага 2020, 13:26

Колькасць ахвяр каранавіруса ў Кітаі дасягнула 1770

17 лютага, Пекін /БЕЛТА - ТАСС/. Колькасць ахвяр новага каранавіруса ў Кітаі склала 1770, выздаравелі больш як 10,8 тыс. чалавек, колькасць заражаных з моманту ўспышкі пнеўманіі перасягнула 70,5 тыс. Аб гэтым паведаміў у панядзелак Дзяржаўны камітэт па пытаннях гігіены і аховы здароўя КНР.

Ведамства 16 лютага праінфармавала аб больш як 68,5 тыс. інфіцыраваных, 1665 ахвярах і 9419 тых, хто выздаравеў. Згодна з абноўленымі данымі, афіцыйны паказчык смяротнасці ад каранавіруса па краіне складае 2,5 працэнта замест 2,43 працэнта.

Сярод рэгіёнаў па колькасці заражаных першае месца займае цэнтральная правінцыя Хубэй, дзе зарэгістравана больш як 58,1 тыс. інфіцыраваных, з іх 1696 памерлі, выздаравелі 6639 чалавек. Далей ідзе правінцыя Гуандун (поўдзень), дзе захварэлі звыш 1,3 тыс. жыхароў, Хэнань (цэнтр) і Чжэцзян (Усход), у кожнай з якіх зафіксавана больш як 1,2 тыс. і 1,1 тыс. выпадкаў заражэння.

Паводле апошніх афіцыйных даных пад наглядам медыкаў у краіне знаходзяцца звыш 150,5 тыс. жыхароў, якія мелі цесны кантакт з інфіцыраванымі. У Кітаі таксама налічваецца больш як 7,2 тыс. чалавек з падазрэннем на вірус, якія знаходзяцца на каранціне. Згодна з ацэнкай урачош больш як 10,6 тыс. тых, хто заразіўся ў краіне, знаходзяцца ў цяжкім стане.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі