Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 лютага 2020, 09:13

Колькасць ахвяр каранавіруса ў Хубэі ўзрасла да 1310

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць захварэўшых у выніку ўспышкі новага каранавіруса ў правінцыі Хубэй у цэнтральнай частцы Кітая перасягнула 48,2 тыс. чалавек, з іх памерлі 1310, выздаравеў 3441 чалавек. Такія даныя прыводзіць камітэт па пытаннях гігіены і аховы здароўя рэгіёна, паведамляе ТАСС.

Акрамя таго, больш за 9 тыс. чалавек з падазрэннем на вірус знаходзяцца на каранціне. Пад наглядам медыкаў таксама застаюцца больш як 77,3 тыс. жыхароў, якія мелі цесны кантакт з інфіцыраванымі.

У адміністрацыйным цэнтры Хубэя горадзе Ухань, які лічыцца галоўнай крыніцай распаўсюджвання захворвання, колькасць інфіцыраваных перасягнула 32,9 тыс. чалавек. На другім і трэцім месцы - Сяагань і Хуанган, дзе колькасць тых, хто захварэў, склала каля 2,8 тыс. і 2,6 тыс. адпаведна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі