Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 красавіка 2022, 10:23

КНР заклікала адмовіцца ад практыкі замарозкі чужых дзяржрэзерваў

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Блакіроўка рэзерваў шэрага дзяржаў уяўляе сабой пагрозу для сусветнай эканамічнай стабільнасці, такая практыка павінна быць спынена. Аб гэтым заявіў 19 красавіка пастаянны прадстаўнік Кітая пры ААН Чжан Цзюнь у час пасяджэння Савета Бяспекі ААН, піша газета "Известия".

"Адвольнае замарожванне рэзерваў замежнай валюты таксама прыводзіць да парушэння суверэнітэту дзяржаў. Такая практыка падрывае асновы сусветнай эканамічнай стабільнасці, стварае няпэўнасць і рызыкі для міжнародных адносін", - сказаў Цзюнь. Ён заклікаў адмовіцца ад такой практыкі як мага хутчэй.

Акрамя таго, на яго думку, усе бакі канфлікту вакол Украіны павінны строга прытрымлівацца асноў міжнароднага гуманітарнага права, максімальна садзейнічаць бяспечнай эвакуацыі і абароне мірных жыхароў і аказваць ім гуманітарную дапамогу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі