Сцяг Нядзеля, 30 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 чэрвеня 2024, 11:04

КНР выступіла супраць разрыву эканамічных сувязей у свеце

Фота Сіньхуа
Фота Сіньхуа
25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітай выступае супраць разрыву глабальных эканамічных сувязей і заклікае міжнародную супольнасць да супрацоўніцтва. Аб гэтым на сустрэчы новых лідараў Сусветнага эканамічнага форуму ("летні Давос") у Даляне заявіў прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Цян, паведамляе ТАСС.

"Усім краінам і рэгіёнам неабходна цесна супрацоўнічаць, процістаяць блокавай канфрантацыі і разрыву сувязей, падтрымліваць стабільнасць і бесперабойнасць работы прамысловых і лагістычных ланцужкоў, а таксама садзейнічаць лібералізацыі і спрашчэнню працэдур гандлю і інвестыцый", - адзначыў Лі Цян.

Прэм'ер Дзяржсавета КНР заклікаў міжнародную супольнасць паглыбляць навуковыя і тэхналагічныя абмены. "Калі краіны будуць думаць толькі аб максімізацыі сваіх уласных інтарэсаў, не беручы пад увагу інтарэсы іншых, то кошт глабальных эканамічных аперацый узрасце, эканамічныя сувязі паміж рэгіёнамі абарвуцца, а супярэчнасці і спрэчкі толькі ўзмоцняцца", - сказаў ён.

ЗША і іх саюзнікі ў апошнія гады ўзмацнілі эканамічны і тэхналагічны націск на Кітай. Заходнія краіны рэгулярна ўводзяць новыя санкцыі ў адносінах да кітайскіх кампаній. Акрамя таго, ЗША і ЕС узмацняюць націск з дапамогай пратэкцыянісцкіх мер на такія хуткарослыя ў КНР галіны, як вытворчасць электрамабіляў, літый-іонных акумулятараў і сонечных батарэй.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі