Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 верасня 2018, 09:11

КНДР і Рэспубліка Карэя прынялі сумесную заяву

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. КНДР і Рэспубліка Карэя ў другі дзень міжкарэйскага саміту прынялі сумесную заяву, паведамляе паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap.

Цырымонія падпісання дакумента трансліравалася ў прамым эфіры. Аб выніках перагавораў лідары дзвюх краін расказалі на прэс-канферэнцыі.

Бакі ўзгаднілі канкрэтныя крокі па дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава, дамовіліся ўстараніць усе крыніцы канфлікту. У дэкларацыі па выніках саміту гаворыцца таксама аб тым, што Рэспубліка Карэя і КНДР маюць намер падаць заяўку на сумеснае правядзенне летніх Алімпійскіх гульняў у 2032 годзе і накіраваць адзіныя каманды на гульні 2020 года ў Токіа.

Лідар КНДР Кім Чэн Ын адзначыў, што падпісаная заява набліжае эпоху міру і працвітання. Пхеньян і Сеул згадзіліся вызваліць Карэйскі паўвостраў ад ядзернай зброі.

Пяты ў гісторыі і трэці ў бягучым годзе міжкарэйскі саміт праходзіць у сталіцы КНДР з 18 па 20 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі